partei (parteigenosse) wrote in by_politics,
partei
parteigenosse
by_politics

Пра суполку by_politics 1

Хутка суполка адзначыць 4-ты год свайго існаваньня, а таксама 1000-га свайго сябра. За час свайго існаваньня яна зазнала як часы росквіту, так і часы заняпаду.

Ёсьць цікавыя пасты, навіны, спробы аналізу. Але ёсьць неўцямныя "патокі сьведамасьці", шчыры аффтоп ды лаянкі/троллінгі.

Каб стымуляваць узьнікненьне таго станоўчага і цікавага яшчэ больш шырокаму колу карыстальнікаў LJ, а таксама абмежаваць тут неканструктыўную актыўнасьць, мадэратарамі выносіцца прапанова ўвядзеньня Правілаў суполкі.

У якасьці прыклада - расейская суполка ru_politics: ейныя Правілы і агульная інфармацыя.

Просім выказаць сваё бачаньне формы і зьместу Правілаў у камэнтарах.

(Спасылка на гэты пост вынесена ў профіль суполкі.)
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Comments allowed for members only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 29 comments